Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Балецкі Ўладзімеж

Уладзімеж Балецкі — вядомы польскі крытык і літаратуразнаўца. Спэцыялізуецца на творчасьці Юзафа Мацкевіча, Густава Гэрлінга-Грудзіньскага, а апошнім часам і Чэслава Мілаша. Здабыў таксама аўтарытэт у вывучэньні польскага літаратурнага мадэрнізму. Працуе ў варшаўскім Інстытуце літаратурных дасьледаваньняў. Уваходзіць у склад журы прэстыжнай літаратурнай прэміі імя Анджэя Кіёўскага. На працягу апошніх пяцёх гадоў напісаў і выдаў кнігі «Poetycki model prozy w dwudziestoleciu miжdzywojennym — Witkacy, Gombrowicz, Schulz i inni — studium z poetyki historycznej» (Krakуw: Towarzystwo Autorуw i Wydawcуw Prac Naukowych Universitas, 1996), «Rozmowy w Dragonei» (Szpak, 1997), «Rozmowy w Neapolu» (2000) — апошнія дзьве ўяўляюць сабой цыкль размоваў і інтэрвію з памерлым у чэрвені 2000 году пісьменьнікам-эмігрантам, сталым аўтарам парыскай «Kultury» Гэрлінгам-Грудзіньскім, якому Балецкі прысьвяціў такія словы: «Як і шмат якія пісьменьнікі XX стагодзьдзя, Гэрлінг абраў так званую аўтарскую нарацыю (ад першай асобы), бачачы ў ёй ня столькі магчымасьць павелічэньня шматузроўневых дачыненьняў паміж выдумкай і праўдай, колькі шанец для суб’ектывізацыі праблемаў, якія ён адлюстроўвае ў сваёй творчасьці. Таму што аб чым бы ні апавядаў Гэрлінг-Грудзіньскі, ён заўсёды апавядае аб сабе — аб чалавеку, які спрабуе зразумець людзей, іх долю, паводзіны, пазыцыі». У 1998 годзе Ўладзімеж Балецкі ўклаў і зрэдагаваў вялікі зборнік паэзіі Чэслава Мілаша «To, co pisaщem». У 1999 — зборнік любоўнай лірыкі «Snuг miщoъг... Polska poezja miщosna XV–XX w. Antologia» (Ъwiat Ksiаэki, Warszawa, 1999). У тым жа годзе напісаў паслоўе да кнігі Мілаша «Zniewolony umysщ. Lekcja literatury z Czesщawem Miщoszem i Wщodzimierzem Boleckim. Posщowie Wщodzimierz Bolecki» (Wydawnictwo Literackie, Krakуw, 1999). «Rozmowy w Dragonei» ў 1998 годзе была разам з «Polak po komunizmie» Тэрэсы Багуцкай вылучана на прэстыжную літаратурную прэмію «Nike» ў намінацыі «найлепшая кніга году». У інтэрвію, узятым ува Ўладзімежа Балецкага пасьля заўчаснай сьмерці вялікага польскага паэта Зьбігнева Гэрбэрта, ёсьць такія думкі: «Значэньне творчасьці Зьбігнева Гэрбэрта выходзіць і надалей выходзіцьме за літаратуру. Як пісьменьнік і чалавек Гэрбэрт быў назіральнікам вар’яцтваў у гісторыі XX стагодзьдзя. Галоўнай ідэяй яго творчасьці было захаваньне меры і асноўных цнотаў: сумленнасьці, вернасьці, праўдзівасьці і адвагі. Ён быў пісьменьнікам-мудрацом, які вучыў сваіх сучасьнікаў трымаць дыстанцыю да ідэалёгіі, фанатызму і ўсіх тых уяўленьняў, якія фундамэнтальны вымер чалавечых годнасьцяў імкнуліся замяніць абстракцыямі палітыкі, ідэалёгіі, дактрыны etc. На маю думку, значэньне творчасьці Зьбігнева Гэрбэрта расьціме, дарма што і так 40 год гэтая творачасьць безупынна суправаджае ўсе пакаленьні чытачоў у Польшчы. Расьціме, паколькі скептычнае і іранічнае стаўленьне Зьбігнева Гэрбэрта да вар’яцтваў людзей і гісторыі ў наша стагодзьдзе вынікае з таго перакананьня, што чалавек — гэта глыбака маральная істота, мэтафізычная і што няма мацнейшай зброі супраць жорсткасьці, зла, падману, чымся захаваньне гэтых простых і непахісных годнасьцяў, якія ён выявіў ува ўсёй творчасьці». Пераклад зьдзейсьнены з ласкавай згоды аўтара. (Фота: polskieradio.pl)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2