Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Лем Cтаніслаў

Cтаніслаў Лем — адзін зь нешматлікіх польскіх інтэлектуалаў, з творчасьцю якіх можна вычарпальна пазнаёміцца праз Інтэрнэт. Асобе і творчаму даробку Лема прысьвечаныя дзьве багатыя на зьвесткі інтэрнэт-старонкі — Oficjalna strona Stanisщawa Lema / The Official Stanisщaw Lem Site — www.lem.pl (пералічым ейныя падзагалоўкі — «Lem o sobie», «Kalendarium», «Autobiografia», «Zdjжcia», «Dzieщa», «Galeria okщadek», «Rysunki Lema», «Galeria Daniela Mroza», «Opowiadania», «Forum», «Bibliografia» і г.д.), а таксама Nieoficjalna strona www.lem.mcs.net.pl, як сьцьвярджае рэкляма, «w caщoъci poъwiжcona wspaniaщej postaci jakа jest Stanisщaw Lem. Znajdziesz na niej: wywiady, eseje, felietony, aforyzmy, zdjжcia...». За апошнія колькі гадоў Лем стаўся доктарам honoris causa ўнівэрсытэту ў Аполі, а таксама атрымаў спэцыяльную прэмію «na II Targach Ksiаэki w Krakowie». У 1998 годзе «Wydawnictwo Literackie» распачало выданьне збору твораў Станіслава Лема пад рэдакцыяй ведамага польскага крытыка Еж’я Яжэмбскага. Сярод апошніх публікацыяў Лема адзначым інтэрвію «Палякі ня ведаюць, што такое дэмакратыя — і таму якая-любя катастрофа магчымая» (Literatura, № 125, 1995, s. 38–39), кнігі «Dialogi, Stanisщaw Lem. T. 1» (Agencja Praw Autorskich i Wydawnictwo INTERART, 1996)  «Katar» (Wydawnictwo Literackie, 1998), «Wizja lokalna» (Wydawnictwo Literackie, 1998), «Bomba megabitowa» (Wydawnictwo Literackie, 1999). Сёлета выйшла кніга «Przekщadaniec» (Wydawnictwo Literackie, 2000). Здабылі розгалас гэткія апошнія крытычныя артыкулы і працы пра Лема — «Лем сярод іншых» (Twуrczoъг, № 12, 1995, s. 70–85), «Лем і тры эвалюцыі» Малгажаты Шпакоўскай (Konteksty, № 2, 1995, s. 39–47). (Фота: wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 3