Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Ф’ют Аляксандар

Аляксандар Ф’ют — гісторык і крытык польскай літаратуры. Нарадзіўся ў 1945 г. у горадзе Жывец. Працуе ў Кракаўскім Ягелонскім унівэрсытэце прафэсарам катадры гісторыі польскай літаратуры XX стагодзьдзя. Доктар габілітаваны. Аўтар шэрагу выбітных працаў перадусім з абсягу літаратуразнаўства: «Доказ нятоеснасьці. Проза Вільгельма Маха» (Вроцлаў, 1976), «Вечны момант: аб паэзіі Чэслава Мілаша» (Парыж, 1987; Варшава 1993), «Пытаньне пра тоеснасьць» (Кракаў, 1995). Апошні твор ёсьць своеасаблівым працягам дасьледаваньняў, прысьвечаных Маху і Мілашу. У ім тоеснасьць прыцягвае аўтара як праблема, і ў поле разгляду трапляюць такія славутыя польскія пісьменьнікі, як Гамбровіч, Ват, Канвіцкі, Хвін і зноў Мілаш. 7–9 траўня 1996 году ўзяў удзел у навуковай сэсіі ў Прадоліне каля Быдгашчу, прачытаўшы спавешчаньне «Dwa spуjrzenia na antyk: Kawafis i Herbert». Матэрыялы сэсіі, падзеленыя на тры разьдзелы («Ku cezurom — wbrew cezurom», «Ponad przedziaщami czasu», «Przestrэenie szczegуlne polskiej literatury»), былі зьбертыя ў кнізе «Stare i nowe w literaturze najnowszej. Z problemуw literatury polskiej po 1945 roku». Чалец рэдкалегіі часопісу «Kwartalnik artystyczny. Kujawy i Pomorze». Супрацоўнічае з часопісам «Didaskalia». Чалец журы найбольш прэстыжнай польскай літаратурнай прэміі «Nike». Сталы ўдзельнік Міжнародных Гамбровіцкіх Фэстываляў — другога (адбыўся 7–11 чэрвеня 1995 году), трэцяга (11–15 чэрвеня 1997), чацьвертага (19–26 верасьня 1999). Падчас чацьвертага Гамбровіцкага Фэстывалю выступіў у дыскусіі на тэму «Гамбровіч і эсхаталёгія». Аўтар манаграфіяў «Moment wieczny» (Wydawnictwo Literackie, 1998) — дасьледаваньня, прысьвечанага паэтычнай творчасьці Чэслава Мілаша, у якім робіцца спроба спасьцігнуць сьветагляд паэта пры дапамозе паэтыкі яго вершаў. За апошнія тры гады прыгатаваў да друку і выдаў наступныя кнігі — «Czesщaw Miщosz, Traktat moralny. Traktat poetycki. Rozmowa-wstжp Czesщaw Miщosz, Aleksander Fiut i Andrzej Franaszek. Przypisy Aleksander Fiut» (1998), «Czesщawowi Miщoszowi— poeci. Antologia. (Wydawnictwo Baran i Suszczyсski, 1996), «Poznawanie Miщosza 2» (Wydawnictwo Literackie, 2000). Сучасная польская літаратура, якую аналізуе Ф’ют, ёсьць сьведчаньнем эпохі, хворай на комплекс ідэнтычнасьці. Тым самым «пытаньне пра тоеснасьць» сыгналізуе, з аднаго боку, «сьмерць гістарычнага чалавека» (Лешак Калакоўскі), укарэненага ў супольнай мінуўшчыне, і, з другога боку, пачаткі новага, мадэрнага самавызначэньня індывіда. У аснову зьмешчанага ніжэй тэксту быў пакладзены рэфэрат, спавешчаны 25 кастрычніка 1994 году падчас сэсіі ў Кракаве пад назовам «A Chance for Opening Up or Threat of Isolation? Central-Eastern European Writers in a New Political Setting». (Фота: polinst.kiev.ua)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2