Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Шлюбскі Аляксандар (Альгерд)

Аляксандар (Альгерд) Шлюбскі (1897, в. Межава Полацкага пав., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. — 1941?), беларускі літаратуразнаўца, этнограф, фальклярыст, бібліёграф. Выступаў у друку пад псэўданімамі: Алеся Гаротная, Зьвястун, А. Зьніч, Казальнік, Этнограф; таксама выкарыстоўваў імя Альгерд. Паходзіў зь сям’і сьвятара. Скончыў Віцебскае аддзяленьне Маскоўскага археалягічнага інстытуту (1922). У 1918—1923 гг. удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы ў Віцебску, Полацку, Вяліжы, Воршы. З 1923 г. навуковы супрацоўнік Інбелкульту, у 1929—1930 гг. — Інстытуту гісторыі БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 3.04.1930 г. па сфабрыкаванай справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10.4.1931 г. за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўленьня волі, высланы ў Ніжні Ноўгарад. Паўторна арыштаваны ў чэрвені 1935 г. Асобай нарадай пры НКУС СССР 16.11.1935 г. прыгавораны да 3 гадоў пазбаўленьня волі. Далейшы лёс невядомы.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 4