Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Змагар Алесь (Яцэвіч Аляксандр)

Алесь Змагар (Аляксандр Яцэвіч) - беларускі палітычны дзеяч і паэт, у эміграцыі ўзначальваў беларускія антысавецкія вайсковыя арганізацыі. Нарадзіўся 1 кастрычніка 1903 г. у вёсцы Цароўцы Слуцкага павету. Вучыўся ў Слуцкай класічнай гімназіі. У І920 браў удзел у Слуцкім збройным чыне, быў арыштаваны, збег з турмы, удзельнічаў у зялёнай партызанцы. У 1925 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. У 1930-1941 гг. з-за справядлівай боязі рэпрэсій часта змяняў месца жыхарства і працы (Тбілісі, Батумі, Кубань, Данбас, Кіеў, Менск. Асіповічы). Падчас нямецкай акупацыі, займаючы пасаду інспектара беларускіх школ, актыўна праводзіў беларусізацыю навучальных установаў. Быў удзельнікам II Усвбеларускага кангрзсу (чэрвень 1944). З ліпеня 1944 г. на эміграцыі (Польшча, Нямеччына, Аўстрыя). У 1949 г. параехаў у Францыю, дзе далучыўся да эмігранцкага палітычнага жыцця (увайшоў у склад Рады БНР). З 1956 г. жыве ў ЗША. З'яўляўся актыўным удзельнікам Беларускай Народнай Літаратурнай Сустані "Баявая Ўскалось". Асноўная тэма літаратурнай дзейнасці - падзеі на Случчыне. Асобна была выдадзеная ягоная кніга "Случчакі" (1947), кніга прозы "Вызвольныя шляхі" (1965), "Лесавікі" (1973). Галоўным творам з'яўляецца раман "Случчына ў агні" (1986|. У дадзены момант Алесь Яцэвіч-Змагар жыве ў Фларыдзе.

(Фота: pawet.net)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2