Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Куба Павел

Павел Куба — адзін з найбольш вядомых сучасных чэскіх філёзафаў. У 1975-1979 гадох вывучаў германістыку й русістыку ў Карлавым унівэрсытэце (дзе ў 1989 годзе абраніў кандыдацкую дысэртацыю „"Крытыка чыстага розуму" Канта й яе чэскі пераклад"). З 1973 году ўдзельнічаў у філязафічных сэмінарах Яна Патачкі. На пачатку 90-ых заснаваў „Архіў Яна Патачкі", якім займаецца й дагэтуль. У 1992-1994 гадох, дзякуючы Фундацыі фон Гумбальта, працаваў ува ўнівэрсытэце Мюнстэру, дзе й быў створаны тэкст "Метамарфозы нігілізму". У 1996-м абараніў доктарскую дысэртацыю „Ніцшэ. Філязафічная інтэрпрэтацыя". Павел Куба - адзін зь пераклад-нікаў твору Марціна Гайдэгера „Sein und Zeit" на чэскую мову, а таксама адзін з выдаўцоў „Збору твораў Эдмунда Гусэрля" па-чэску. Апошняя публікацыя - манаграфія „Die Welt nach Nietzsche", выдадзеная ў мюнхенскім выдавецтве „W. Fink Verlag" у 2000 годзе.

(Фота: cts.cuni.cz)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2