Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Забужка Аксана

Аксана Забужка (нар. 1960, Луцк) - Філёзафка, празаік, эсэістка, паэтка, літаратуразнавец. Аўтар нашумелага бэстсэлеру “Палявыя дасьледаваньні ўкраінскага сэксу”, пачатак якога мы тутака друкуем. Перакладчыца “Чарнобыльскай малітвы” Сьвят­ланы Алексіевіч (Чорнобиль. Хроніка майбутнього. — Кіеў: Факт, 1998). Сярод яе апошніх кніг — манаграфія “Шевченків міф Украпни” (1997), зборнікі эсэістыкі “Хроніки від Фортінбраса” (1999), паэзіі “Новий закон Архімеда” (2000), фантастычнае прозы “Казка про калинову сопілку” (2000), публіцыстыкі “Рэпартаж з 2000 году” (2001; складзены з нарысаў, надрукаваных цягам году ў кіеўскай газэце “Столичные новости”, дзе пісьменьніца вяла калёнку).

Вялікая сяброўка Беларусі. На беларускую перакладаліся яе эсэ “Комплекс Ітакі” (“ARCHE-Парнаграфія”, 1998) і “Разьвітаньне з Імпэрыяй. Некалькі рысак да аднаго партрэту” (“Фрагмэнты”, 1999).

(Фота: lichnosti.net)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 4