Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Сурыновіч Сяргей

Сяргей Сурыновіч нарадзіўся ў 1976 г. у в. Лугамавічы Іўеўскага раёна ў сям’і настаўнікаў. З 1993 г. вучыўся ў Гродзенскай духоўнай семінарыі, з 1997 г. у Пецярбургскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 2000 г. Ад 2001 г. каталіцкі святар. У 1999—2000 гг. рэдагаваў газету «Krynica» Таварыства беларусаў Санкт-Пецярбурга, выступаў пад псеўданімам Яўген Бартніцкі. У 2001 г. абараніў працу па тэалогіі ў Латэранскім універсітэце ў Рыме, магістр тэалогіі. З 2002 г. — аспірант кафедры агульнага мовазнаўства Пермскага дзяржаўнага педуніверсітэта (даследаванні ў галіне семантычных зменаў пры падвоеным перакладзе (старажытнагрэцкія тэксты)). Ад 2012 г. дактарант кафедры біблійнай тэалогіі ў Варшаве, Універсітэт Кардынала Вышынскага. З 2008 г. парах парафіі Божага Провіду ў Слабодцы.

(Фота: be-x-old.wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 6