Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Лёсік Антон

Антон Лёсік (1872—1950) — настаўнік, мовазнаўца. Cтарэйшы брат Язэпа Лёсіка. Выпускнік Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі, вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Глухаве (1897—1900). Працаваў у школах настаўнікам матэматыкі, выкладаў беларускую мову ў Белпэдтэхнікуме. З 1923 г. супрацоўнік Інбелкульту, разам з братам Я. Лёсікам прапаноўваў рэфармаваць беларускі правапіс. Выступаў у друку з артыкуламі ў галіне мэтодыкі выкладаньня матэматыкі, тэрміналёгіі, культуры мовы. Удзельнік Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Адзін з укладальнікаў “рэвізаванай” матэматычнай тэрміналёгіі (апублікавана ў 1927 г. як 14-ты выпуск сэрыі “Беларуская навуковая тэрміналёгія”). З 1933 г. ва ўстановах адукацыі не працаваў, зарабляў на жыцьцё прыватнымі ўрокамі. У час нямецкай акупацыі працаваў у “Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі” ў Менску. У 1943 г. разам з Антонам Адамовічам і К. Шкуцькам апрацаваў і надрукаваў шостае выданьне граматыкі Б. Тарашкевіча, а таксама апублікаваў уласны падручнік «Беларускі правапіс».

(Фота: wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 4