Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Баршчэўскі Аляксандар

Аляксандар Баршчэўскі (літ. псэўданім — Алесь Барскі) нарадзіўся 2.11.1930 г. у вёсцы Бандары Беластоцкага ваяводзтва (Польшча) у сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленьне расейскай філялёгіі Лодзінскага ўнівэрсытэту (1955). З 1956 г. працуе на катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, з 1975 па 2004 гг. — загадчык гэтай катэдры. У 1959—1980 гг. — старшыня праўленьня Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа». Доктар філялягічных навук. Аўтар зборнікаў вершаў «Белавескія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Беласток, 1967), «Мой бераг» (Менск, 1975), «Блізкасьць далёкага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (Менск, 1987). Апублікаваў цыкль навукова-папулярных артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклёр», а таксама шэраг навуковых кніг. Перакладае на польскую мову беларускія казкі і беларускую паэзію.

(Фота: litaratura.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 3