Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Савіч Аляксандар

Аляксандар Савіч — беларускі і расейскі гісторык і пэдагог. Нарадзіўся ў Гарадзенскай губ. (паводле адных зьвестак у в. Лапеніца Ваўкавыскага пав., паводле іншых — у в. Пярэвалакі). У 1917 г. скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. Потым на працягу 1917—1920 гг. у Саратаўскім унівэрсытэце пад кіраўніцтвам М. Любаўскага і В. Вераценьнікава працаваў над магістарскай (кандыдацкай) дысэртацыяй «Заходнярускія школы ў XVI—XVIII стст.». У сувязі з адкрыцьцём БДУ пераехаў у Менск у кастрычніку 1921 г. і на працягу 1921—1924 гг. правацаў тут дацэнтам катэдры расейскай гісторыі. Займаючыся пытаньнямі гісторыі адукацыі, Савівыйшаў на больш шырокі культурны кантэкст, у прыватнасьці, на праблемы царкоўнай уніі. Вынікі ягоных дасьледаваньняў на гэтую тэматыку падсумаваны ў манаграфіі, якая была апублікаваная ва Ўкраіне (Савич А. «Нариси з історіп культурних рухів на Вкрапні та Білорусі в ХVІ—ХVІІІ вв.». Кипв, 1929). 1920-я гады адзначаныя для Савіча паступовым адыходам ад канцэпцыі заходнерусізму. У 1924 г. пераехаў у Перм, дзе працаваў у мясцовым унівэрсытэце і індустрыяльна-пэдагагічным  інстытуце.  Уважаецца  за  стваральніка  Пермскай школы гісторыкаў-уралазнаўцаў. Найбольш значная ягоная праца гэтага пэрыяду — «Очерки истории крестьянских волнений на Урале в ХVIII—ХХ вв.»
(Москва, 1931). У 1932 г. па абвінавачаньні ў «незабесьпячэньні выкладаньня свайго прадмету на аснове марксісцка-ленінскай мэтадалёгіі» прафэсар Савіч быў звольнены з займанай пасады і пераведзены ў Яраслаўскі пэдынстытут. У далейшым працаваў таксама ў розных ВНУ Менску ды Масквы. Апошняе месца працы — Маскоўскі дзяржаўны завочны пэдагагічны інстытут. Памёр у 1957 г. у Маскве. 1920—1930-я гады так і засталіся для Савіча найбольш актыўнымі і плённымі з навуковага гледзішча.

(Фота: arche.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2