Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Грох Міраслаў

Міраслаў Грох (нар. у 1932 у Празе) — прафэсар катэдры гісторыі Карлавага ўнівэрсытэту (Прага), ганаровы док тар унівэрсытэту Упсалы (1998) і ўнівэрсытэту імя Марціна Лютэра ў Гале-Вітэнбэргу (2003). Выкладаў ува ўнівэрсытэтах Заарбрукену, Лоc-Анджэлесу і Флярэнцыі. У сфэры яго навуковых зацікаўленьняў ляжыць гісторыя XVII ст. (балтыйскі гандаль, трыццацігадовая вайна, контрарэфармацыя), буржуазныя рэвалюцыі і перадусім нацыянальныя рухі, іх праграмы, мэты, матывацыі і сацыяльныя структуры. Дасьледуе таксама мэтадалёгію гістарычных дасьледаваньняў. Яго самыя вядомыя працы  «Die Vorkämpfer der nationalen Bewegung bei den kleinen Völkern Europas» (1968, у ангельскім перакладзе вядомая як«Social Preconditions of National Revival in Europe»), «Handel und Politik im Ostseeraum während des Dreißigjährigen Krieges» (1976), «V národním zájmu (1996, у перакладзе на ангельскую мову  — «In the National Interest»), «Na prahu národní existence. Touha a skutečnost» (1999) ³ «Małe narody. Perspektywa historyczna» (2003).

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 5