Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Ірванец Аляксандар

Аляксандар Ірванец (нар. 1961) — паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык. Жыве і працуе ў Ірпені й Кіеве. Сябар літаратурнае групоўкі Бу-Ба-Бу. Правакацыйную і карнавальную паэзію Ірванца шануюць усе аматары ўкраінскага постмадэрнізму 90-х. Ягоны верш «Любі Акляхому...» выклікаў гнеўныя пратэсты сяброў Саюзу пісьменьнікаў Украіны, а жартаўлівая «Ода грыўні» — неўразуменьне маскоўскай «Литературной газеты», якая палічыла яе вяршыняй «самасьційніцкай» абмежаванасьці і дэградацыі, выкліканых разрывам сувязяў зь вялікай расейскай культурай. Балянсуючы на мяжы гратэску і кітчу, Ірванец гуляе штампамі і стэрэатыпамі мас-культуры, не баючыся, аднак, вытанчаных лірычных дыгрэсій.

(Фота: unian.ua)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 7