Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
e-кніга

Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы. Электроннае выданьне

PDF
19.90 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу
Гэтае выданьне тыпу: Кніга. →

Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы / Анета Прымака-Онішк; пераклад з польскай мовы Алекса Моніча. — Смаленск: Інбелкульт, 2019. — 303 с.

Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на ўсход. Па вёсках і самі сабой, і мэтанакіравана шырацца самыя неверагодныя чут­кі пра тое, што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзі­нае вый­сце — ратавацца ўцёкамі. Углыб Расійскай імперыі з яе заходніх рэгіё­наў кіруюцца гружаныя фурманкі. З этнічна беларускіх Беласточ­чы­ны ды Гарадзеншчыны выязджаюць нават да 80% насельніцтва. Усяго ў бежанства выправіліся да 2 мільёнаў чалавек. Яны едуць у спякоце, часта без ежы і вады, церпяць шмат бедаў, масава хварэюць і паміраюць. Пасля тыя, хто гэта ўсё перанёс і выжыў, расцярушваюцца па ўсёй Расіі, так-сяк уладкоўваюць свой побыт. А потым, калі ў Расіі адбываецца рэвалюцыя і разгортваецца крывавая грамадзянская вайна, яны зноў садзяцца на колы і едуць назад — на радзіму, але ўжо новую, не тую, што была калісь. Бо за той час, пакуль іх не было дома, тут ужо паспела ўсталявацца новая ўлада — польская. А ўвесь набытак, што збіраўся пакаленнямі, часта пайшоў з дымам...
Аўтарка гэтай кнігі распавядае гэтую гісторыю з розных перспектыў: лю­дзей, пастаўленых у экстрэмальную сітуацыю, сялян, свет якіх гіне проста на іх вачах, і ўрэшце бежанцаў, уцекачоў, бязвінных ахвяраў розных войнаў.

Пераклад зроблены паводле выдання: Prymaka-Oniszk, Aneta. Bieżeństwo 1915: zapomniani uchodźcy. Wołowiec: Wydawnictwo Czarne, 2016. 368 s.

У афармленні вокладкі выкарыстаныя фотаздымкі са збораў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбурга, Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, блога humus.livejournal.com.

ISBN 978-5-00076-051-2

Падобна ваш браўзэр не мае PDF праглядача. Вы можаце спампаваць PDF файл

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB